Кніга Прарока Ісаі. Chapter 12

1 І скажаш у той дзень: слаўлю Цябе, Госпадзе; Ты гневаўся на мяне, але адвёў гнеў Твой і суцешыў мяне.
2 Вось, Бог - ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь - сіла мая, і песьня мая - Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем.
3 І ў радасьці будзеце чэрпаць ваду з крыніц збавеньня,
4 і скажаце ў той дзень: слаўце Госпада, заклікайце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Яго; нагадвайце, што вялікае імя Яго;
5 сьпявайце Госпаду, бо Ён учыніў вялікае, - хай ведаюць гэта на ўсёй зямлі.
6 Весяліся і радуйся, жыхарка Сіёна, бо вялікі сярод цябе Сьвяты Ізраілеў.