Кніга Захарыі. Chapter 5

1 І зноў узьвёў я вочы мае і ўгледзеў: вось ляціць скрутак.
2 І сказаў ён мне: што ты бачыш? Я адказваў, бачу, ляціць скрутак; даўжыня яго дваццаць локцяў, а шырыня яго дзесяць локцяў.
3 Ён сказаў мне: гэта праклён, які ідзе на твар усёй зямлі; бо кожны, хто крадзе, будзе зьнішчаны, як напісана на адным баку, і кожны, хто прысягае ілжыва, зьнішчаны будзе, як напісана на другім баку.
4 Я навёў яго, кажа Гасподзь Саваоф, і ён увойдзе ў дом злодзея і ў дом кляцьбіта Маім імем ілжыва і застанецца ў доме ў яго, і зьнішчыць яго і дрэвы ягоныя і камяні ягоныя.
5 І выйшаў анёл, які гаварыў са мною, і сказаў мне: узьвядзі яшчэ вочы твае і падзівіся, што гэта выходзіць?
6 Калі ж я сказаў: што гэта? Ён адказваў: гэта выходзіць эфа, і сказаў: гэта - вобраз іх па ўсёй зямлі.
7 І вось, кавалак сьвінца падняўся, і там сядзела адна жанчына пасярэдзіне эфы.
8 І сказаў ён: гэтая жанчына - сама бязбожнасьць, і кінуў яе ўсярэдзіну эфы, а на адтуліну яе кінуў сьвінцовы кавалак
9 І ўзьвёў я вочы мае і ўгледзеў: вось, зьявіліся дзьве жанчыны, і вецер быў у крылах у іх, і крылы ў іх - як крылы ў бусла; паднялі яны эфу і панесьлі яе паміж зямлёю і небам.
10 І сказаў я анёлу, які гаварыў са мною: куды нясуць яны гэтую эфу?
11 Тады сказаў ён мне: каб зладзіць ёй дом у зямлі Сэнаар, і калі будзе ўсё падрыхтавана, дык яна паставіцца там на сваёй аснове.