Псалтыр. Chapter 14

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Яны разбэсьціліся, нарабілі брыдоты ўсялякай: няма дабрадзейных.
2 Гасподзь глянуў зь нябёсаў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, хто шукае Бога.
3 Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбныя; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін.
4 Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб, і Госпада не заклікаюць?
5 Там страхам яны апантаюцца; бо Бог сярод роду праведнікаў.
6 Вы пасьмяяліся з думкі гаротніка, што Гасподзь - спадзяваньне ягонае.
7 «Хто падасьць зь Сіёна ратунак Ізраілю?» Калі Гасподзь скасуе палон народу Свайго, тады ўзрадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.