Псалтыр. Chapter 151

1 Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай.
2 Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.
3 Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе.
4 Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам.
5 Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.
6 Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.