Псалтыр. Chapter 152

1 Я быў найменшы сярод братоў маіх і наймалодшы ў доме ў бацькі майго; пасьвіў авечкі бацькі майго.
2 Рукі мае зрабілі арган, пальцы мае наладжвалі псалтыр.
3 І хто абвясьціў бы Госпаду майму? Сам Гасподзь, Сам пачуў мяне.
4 Ён паслаў вястуна Свайго, і забраў мяне ад авечак бацькі майго, і памазаў мяне алеем памазаньня Свайго.
5 Браты мае прыгожыя і вялікія; але Гасподзь не ўдабраволіўся выбраць зь іх.
6 Я выйшаў насустрач чужынцу, і ён пракляў мяне ідаламі сваімі.
7 Але я, вырваўшы меч у яго, адцяў яму галаву, і выбавіў сыноў Ізраілевых ад зьнявагі.