Псалтыр. Chapter 116

1 Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
2 Я сказаў неабачліва: усякі чалавек - мана.
3 Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
4 Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
5 Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
6 Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
7 О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
8 Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
9 Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
10 у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.