Псалтыр. Chapter 121

1 Песьня ўзыходжаньня. Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.
2 Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.
3 Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:
4 ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.
5 Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй.
6 Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы.
7 Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.
8 Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.