Псалтыр. Chapter 21

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
2 Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца.
3 Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў.
4 Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата.
5 Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя.
6 Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч.
7 Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго,
8 бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца.
9 Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў.
10 У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную;у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь.
11 Ты вынішчыш плод іхні - спасярод сыноў чалавечых,
12 бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога,
13 Ты іх паставіш пад стрэлы, з лукаў Тваіх пацэліш у твар ім.
14 Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.