Кніга Ёва. Chapter 25

1 І адказваў Вілдад Саўхэянін і сказаў:
2 улада і страх у Яго; Ён творыць сьвет на вышынях Сваіх!
3 Ці ёсьць лік войску Ягонаму? і над кім ня ўзыходзіць сьвятло Ягонае?
4 І як апраўдаецца чалавек прад Богам, і як быць чыстым народжанаму жанчынай?
5 Вось нават месяц, і той нясьветлы, і зоркі нячыстыя прад вачыма Ягонымі.
6 Тым меней чалавек, які ёсьць чарвяк, і сын чалавечы, які ёсьць моль.