Першая кніга Летапісаў. Chapter 26

1 Вось разьмеркаваньне брамнікаў: з Карэянаў: Мэшэлэмія, сын Карэя, з сыноў Асафавых.
2 Сыны Мэшэлэміі: першынец Захар, другі Едыяіл, трэці Зэвадыя, чацьвёрты Ятнііл,
3 пяты Элам, шосты Егоханан, сёмы Эльегоэнай.
4 Сыны Авэд-Эдома: першынец Шэмая, другі Егозавад, трэці Ёах, чацьвёрты Сахар, пяты Навтанаіл,
5 шосты Амііл, сёмы Ісахар, восьмы Пэўльтай, бо Бог дабраславіў яго.
6 У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя.
7 Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія, Сэмахія.
8 Усе яны з сыноў Авэд-Эдома; яны і сыны іхнія і браты іхнія былі людзі руплівыя і да службы здольныя: іх было ў Авэд-Эдома шэсьцьдзясят два.
9 У Мэшэлэміі сыноў і братоў, людзей здольных, было васямнаццаць.
10 У Хосы, з сыноў Мэрарыных, сыны: Шымры галоўны, - хоць ён і ня быў першынец, але бацька ягоны паставіў яго галоўным;
11 другі Хэлкія, трэці Тэвалія, чацьвёрты Захар; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць.
12 Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім.
13 І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму.
14 І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;
15 Авэд-Эдому на поўдзень, а сынам ягоным пры кладоўках.
16 Шупіму і Хосу на захад; каля брамы Шалэхэт, дзе дарога падымаецца і дзе варта супроць варты.
17 На ўсход па шэсьць лявітаў, на поўнач па чатыры, на поўдзень па чатыры а ў кладоўках па два.
18 На захад каля бабінца на дарозе па чатыры, а каля самага бабінца па два.
19 Вось разьмеркаваньне брамнікаў з сыноў Карэевых і сыноў Мэрарыных.
20 А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў.
21 Сыны Лаэдана, сына Герсонавага - ад Лаэдана, галовы сямействаў ад Лаэдана Герсонскага: Ехіел.
22 Сыны Ехіела: Зэтам і Ёіль, брат ягоны, глядзелі за скарбамі дома Гасподняга,
23 разам з нашчадкамі Амрама, Іцгара, Хэўрона, Азііла.
24 Шэвуіл, сын Гірсона, сына Майсеевага, быў галоўным даглядчыкам скарбаў.
25 У брата ягонага Эліезэра сын Рэхавія, у Яго сын Ісая, у яго сын Ёрам, у яго сын Зіхрый, у яго сын Шэламіт.
26 Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.
27 З заваёваў і са здабычы яны прысьвячалі на падтрымку дома Гасподняга.
28 І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных.
29 З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі.
30 З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.
31 У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.
32 І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.