Псалтыр. Chapter 54

1 Кіроўцу хору. На струнных. Вучэньне Давідава,
2 калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: «ці ня ў вас хаваецца Давід?»
3 Божа! імем Тваім уратуй мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.
4 Божа! пачуй малітву маю; уваж словам вуснаў маіх,
5 бо на мяне чужыя паўсталі, і дужыя шукаюць душы мае; яны ня маюць Бога перад сабою.
6 Вось, Бог мой памочнік; Гасподзь мацуе душу маю.
7 Ён за зло ворагаў маіх пакарае; ісьцінай Тваёю зьнішчыць іх.
8 Я рупліва ахвяру Табе прынясу, праслаўлю імя Тваё, Госпадзе, бо яно добрае,
9 бо Ты выбавіў мяне ад усіх нягодаў, і на воргаў глядзела вока маё.