Псалтыр. Chapter 47

1 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.
2 Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;
3 бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю;
4 скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;
5 выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.
6 Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
7 Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;
8 бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.
9 Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;
10 сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.