Псалтыр. Chapter 147

1 Алілуя. Хвалеце Госпада, бо гэта добра - сьпяваць Богу нашаму, бо гэта соладка - Яму належыць хвала.
2 Гасподзь будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
3 Ён ацаляе зьнявечаных сэрцам, і лекуе скрухі іхнія.
4 Вылічвае колькасьць зорак; усіх іх называе імёнамі іхнімі.
5 Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная, і розум Ягоны нявымерны.
6 Пакорлівых узвышае Гасподзь, а бязбожных прыгінае да зямлі.
7 Сьпявайце па чарзе славаслоўе Госпаду; грайце Богу нашаму на арфе.
8 Ён засьцілае неба хмарамі, рыхтуе зямлі дождж, росьціць на горах траву;
9 дае быдлу пашу ягоную і крумкача птушанятам, што клічуць Яго.
10 Не на сілу каня глядзіць ён, ня хуткасьці ног чалавечых дабраволіць;
11 дабраволіць Гасподзь тым, хто баіцца Яго, хто спадзяецца на ласку Ягоную.