Псалтыр. Chapter 113

1 Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.
2 Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,
3 ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;
4 Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.
5 Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,
6 прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;
7 з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,
8 каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;
9 няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!