Псалтыр. Chapter 23

1 Псальма Давідава. Гасподзь - Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:
2 Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.
3 Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.
4 Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах - яны супакойваюць мяне.
5 Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.
6 Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.