Кніга Асіі. Chapter 3

1 І сказаў мне Гасподзь: ідзі яшчэ і пакахай жанчыну, каханую мужам, але пералюбніцу, падобна таму, як любіць Гасподзь сыноў Ізраілевых, а яны паварочваюцца да іншых багоў і любяць вінаградныя ляпёшкі іхнія.
2 І набыў я яе сабе за пятнаццаць срэбранікаў і за хомер ячменю
3 і сказаў ёй: шмат дзён заставайся ў мяне; не блудадзейнічай і ня будзь зь іншым; і я таксама буду для цябе.
4 Бо доўгі час сыны Ізраілевыя будуць заставацца без цара і бяз князя і без ахвяры, без ахвярніка, бяз эфода і тэрафіма.
5 Пасьля гэтага навернуцца сыны Ізраілевыя і знойдуць Госпада Бога свайго і Давіда, цара свайго, і будуць богабаязныя перад Госпадам і даброцьцю Ягонай у апошнія дні.