Псалтыр. Chapter 9

1 Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава.
2 [Алэф] Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае,
3 я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
4 [Бэт] Як павернуць назад мае ворагі, - спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім,
5 бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы.
6 [Гімэл] Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна.
7 [Далэт] У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
8 [Гэ] А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
9 і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
10 [Вав] І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
11 І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.